Анамальная летняя спякота закране 74% насельніцтва Зямлі да 2100 года

21 июня 2017

Анамальная летняя спякота закране 74% насельніцтва Зямлі да 2100 года, упэўненыя навукоўцы. У мегаполісах, такіх як Нью-Ёрк і Масква, перыяды небяспечных тэмператур будуць доўжыцца каля 50-ці дзён. Яшчэ горшыя справы будуць у трапічных і экватарыяльных рэгіёнах. Тэрыторыя Бразіліі, Індыі, і Паўднёваўсходняй Азіі стане малапрыдатнай для пражывання ўжо да канца стагоддзя. Адпаведна, і ўзровень смяротнасці ад цеплавых удараў, сардэчных прыступаў і перагрэву рэзка вырасце, калі вядучыя дзяржавы цалкам адмовяцца ад выканання Парыжскіх пагадненняў і барацьбе з глабальным пацяпленнем.