Англійская стала афіцыйнай мовай Украіны

22 ноября 2023

22 лістапада Вярхоўная рада аб'явіла афіцыйнай мовай міжнацыянальных зносін ва Украіне англійскую. Прадугледжваецца, што афіцыйным структурам у працэсе сваёй дзейнасці будзе дазволена яе выкарыстоўваць нароўні з украінскай. Адметна, што руская мова, якая распаўсюджана ва Украіне значна шырэй, тут забаронена: нават прадавец магазіна або школьны настаўнік можа быць звольнены або аштрафаваны за яе выкарыстанне на рабочым месцы. Акрамя таго, спікер Вярхоўнай рады на днях заявіў, што рускай меншасці ў краіне няма, а любыя структуры, якія яе спрабуюць уяўляць, незаконныя.

Закончанасць гэтаму вэрхалу надае той факт, што ўвесь палітычны клас Украіны, за выключэннем рэдкіх фрыкаў, па-за офісамі і трыбунамі размаўляе па-руску, а таму новымі законамі і забаронамі дэпутаты ўшчамляюць у першую чаргу сябе.