Ангеле Меркель і яе кабінету трэба будзе выконваць сур'ёзныя задачы

14 марта 2018

Бундэстаг чацвёрты раз абраў Ангелу Меркель канцлерам ФРГ. 364 дэпутаты з 709-ці аддалі за яе свае галасы. Супраць Меркель выступілі 315 парламентарыяў, 9 устрымаліся. Канцлеру і яе кабінету трэба будзе выконваць сур'ёзныя задачы ў галіне аховы здароўя, адукацыі, сацзабеспячэння і пры гэтым трымаць дзяржрасходы на разумным узроўні. На міжнародным жа паркеце неабходна разам з Францыяй пачаць рэформы Еўрасаюза, наладжваць адносіны з Амерыкай Трампа, а таксама спрыяць урэгуляванню сітуацыі ва Украіне.

З перавыбраннем на пасаду канцлера ФРГ Ангелу Меркель павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.