Ангела Меркель заявіла, што дапускае выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза

3 ноября 2014

Канцлер Германіі Ангела Меркель упершыню заявіла, што дапускае выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Паводле слоў Меркель, калі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран прадоўжыць дабівацца ўвядзення абмежаванняў на вольнае перамяшчэнне людзей у краінах ЕС, то сам саюз страціць сэнс, і яна будзе падтрымліваць выхад Вялікабрытаніі з ЕС. Міністр фінансаў Вялікабрытаніі Джордж Осбарн у адказ на заяву Меркель сказаў, што Дэвід Кэмерон і Партыя кансерватараў заўсёды ставіла нацыянальныя інтарэсы Вялікабрытаніі вышэй за ўсё, і Германія павінна разумець, наколькі брытанцы незадаволеныя тым, што ў іх краіну прыязджаюць мігранты дзеля таго, каб карыстацца сацыяльнымі выгадамі, медыцынай і атрымліваць дапамогі. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран абяцаў правесці рэферэндум аб выхадзе краіны са складу ЕС у 2017-м годзе.