Ангела Меркель сёння сустрэнецца з Пятром Парашэнкам

10 мая 2018

У Германіі сёння канцлер ФРГ Ангела Меркель сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Там таксама будзе прысутнічаць прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Нямецкія назіральнікі называюць сустрэчу "ўрэзаным нармандскім фарматам". Падчас кароткіх перамоў намечана абмеркаванне сітуацыі на ўсходзе Украіны - далейшыя крокі па выкананні мінскіх пагадненняў. Аднак гэта не значыць, што дадзеная тэма не будзе абмяркоўвацца і далей з удзелам Расіі, падкрэслілі ў ФРГ.