Ангела Меркель паабяцала палепшыць умовы для прыёму мігрантаў

27 августа 2015
Такую заяву канцлер ФРГ зрабіла падчас візіту ў саксонскі горад Хайдэнау. Палітык таксама заклікала грамадзян краіны да паліткарэктнасці, а самім уцекачам нагадала пра розніцу паміж талерантнасцю і ўсёдазволенасцю. На выхадных у Хайдэнау ўспыхнулі жорсткія сутыкненні паміж паліцыяй і ўльтраправымі актывістамі. Падчас сутычак пацярпелі каля 30 праваахоўнікаў. У краіне пачасціліся выпадкі падпалаў будынкаў, у якіх размяшчаюць прыезджых. З пачатку тыдня падпалілі 3 прытулкі ў Лейпцыгу, Наўэне і Берліне. Паток уцекачоў з Афрыкі і краін Блізкага Усходу працягвае расці. Раней кіраўнік МУС Германіі Томас дэ Мезьер заявіў, што да канца года ў ФРГ могуць прыбыць 800 000 мігрантаў.