Ангела Меркель гатова сфарміраваць новы ўрад Германіі

25 сентября 2017

Хрысціянска-дэмакратычны саюз канцлера лідзіруе на выбарах у бундэстаг з 35-ю працэнтамі. Галасы падлічылі ў 155-ці акругах з 229-ці. Нягледзячы на перамогу партыя атрымала горшы вынік за апошнія 70 гадоў. Другімі сталі сацыял-дэмакраты - 21 працэнт галасоў. Яны не будуць удзельнічаць у парламенцкай кааліцыі. І самае нечаканае: трэцяе месца ва ўльтраправай партыі "Альтэрнатыва для Германіі", якая выступае за ўзмацненне міграцыйнай палітыкі. Таксама ў бундэстаг прайшлі Свабодная дэмакратычная партыя, зялёныя і левыя.