Ангела Меркель: Для Турцыі зараз няма месца ў Еўрасаюзе

4 сентября 2017

Канцлер ФРГ Ангела Меркель лічыць, што для Турцыі зараз няма месца ў Еўрасаюзе. Падчас перадвыбарных дэбатаў з Марцінам Шульцам кіраўнік урада адзначыла, што Берлін можа ўзмацніць эканамічныя меры супраць Анкары. Гэта стане адказам на нядаўнія затрыманні грамадзян Германіі ў Турцыі. У той жа час разрываць дыпламатычныя адносіны з гэтай краінай Меркель не збіраецца. У сваю чаргу Шульц паабяцаў спыніць перамовы з Анкарой аб уступленні ў ЕС у выпадку сваёй перамогі на парламенцкіх выбарах. Новы склад Бундэстага грамадзяне ФРГ будуць выбіраць напрыканцы месяца.