Ангела Меркель больш не лідар партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз

7 декабря 2018

Толькі што з Германіі прыйшла важная палітычная навіна. Ангела Меркель больш не лідар партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, якую яна ўзначальвала 18 гадоў. Але пакуль яшчэ канцлер Германіі. Пра свой сыход Меркель заявіла перад удзельнікамі з'езда, на якім рыхтуюцца выбраць яе пераемніка.

 

За пасаду будуць змагацца генеральны сакратар ХДС Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр і экс-кіраўнік парламенцкай фракцыі кансерватараў Фрыдрых Мерц. І, вядома, новы лідар партыі з вялікай імавернасцю можа стаць наступным канцлерам Германіі.