Анджэй Дуда наклаў вета на закон аб тэлерадыёвяшчанні

27 декабря 2021
Польскі прэзідэнт пасля тыднёвых  ваганняў наклаў вета на закон аб тэлерадыёвяшчанні і вярнуў яго на паўторны разгляд у Сейм.  Закон абмяжоўвае незалежнасць тэлекампаній з удзелам замежнага капіталу і можа паўплываць на работу тэлеканала TVN, які належыць амерыканскаму канцэрну Discovery. Дарэчы, у польскай інфармацыйнай прасторы парадак навін  TVN  нярэдка  ўступае ў супярэчнасць з падачай матэрыялу дзяржаўным тэлебачаннем.