Анджэй Дуда пачаў сённяшнюю раніцу з нефармальнай сустрэчы з жыхарамі Варшавы

25 мая 2015

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы Анджэй Дуда пачаў сённяшнюю раніцу з нефармальнай сустрэчы з жыхарамі Варшавы. Ён раздаваў каву прахожым ля ўвахода ў метро. Як заявіў прадстаўнік партыі "Права і справядлівасць" Ёахім Брудзіньскі, Дуда такім чынам вырашыў накіраваць сігнал тым, хто яго не падтрымаў, і даць ім зразумець, што яны могуць на яго разлічваць. Дзеючы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі прызнаў сваё паражэнне і павіншаваў свайго саперніка з перамогай. Нагадаем, паводле апошніх звестак, Дуда атрымаў 52,46%, Камароўскі - 47,54.