Анджэліну Джалі шпіталізавалі

5 апреля 2016

Заходнія СМІ паведамілі, што галівудская зорка цяжка хворая. Сёння раніцай яе тэрмінова павезлі ў бальніцу. Паводле апошніх звестак, актрыса важыць усяго 35 кілаграмаў. Першыя праблемы са здароўем у Джалі пачаліся мінулым летам. Яна стала імкліва худзець. Пакуль урачы не даюць ніякіх прагнозаў, аднак загалоўкі замежных выданняў заяўляюць, што Анджэліна памірае. Ніякіх афіцыйных каментарыяў наконт гэтага пакуль няма. Нагадаем, актрыса і Пасол добрай волі пры Савеце ААН па правах бежанцаў Анджэліна Джалі ў сакавіку наведвала Грэцыю. Для афіцыйнага мерапрыемства яна выбрала строгі ўбор у любімым чорным колеры. Бледная актрыса прыбыла на сустрэчу ў доўгай сукенцы і ў боціках у тон. Актрыса распусціла валасы і выкарыстала мінімум касметыкі.