Анджэліна Джалі адзначае юбілей

4 июня 2015

Самай прыгожай жанчынай свету яе не раз называлі вядучыя сусветныя выданні. Яна - адна з самых яркіх зорак Галівуда. Анджэліна Джалі сёння адзначае юбілей. Амерыканская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст, фотамадэль, пасол добрай волі ААН. Уладальніца прэміі "Оскар", трох "Залатых глобусаў" і дзвюх прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША. У лістападзе ў пракат выйдзе яе новая рэжысёрская праца - драма "Ля мора". У галоўных ролях – Джалі і яе муж Брэд Піт. Дарэчы, за апошнія 10 гадоў гэта першы фільм, дзе зорная пара зноў знялася разам.