Гібрыдная вайна ЗША і іх саюзнікаў накіравана супраць усіх дзяржаў АДКБ. У ход ідзе ўсё - ад грубага палітычнага і эканамічнага шантажу, беспрэцэдэнтнага інфармацыйнага націску да прамых пагроз прымянення ваеннай сілы. Гэта адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ у Ерэване.
У такіх умовах краіны Дагавора павінны кансалідаваць свае намаганні ад ваеннай сферы да інфармацыйнага поля.
Бяспека - гэта не толькі ваенны складальнік. Вялізнае значэнне мае наяўнасць магутнага вытворчага патэнцыялу. І тут асаблівы акцэнт неабходна зрабіць на процідзеянні палітыцы дыктату санкцый у міжнародных адносінах.













