Анастасія Заваратнюк трапіла ў рэанімацыю

13 сентября 2019

Анастасію Заваратнюк экстранна перавялі ў рэанімацыю. Артыстка знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. У яе пачаўся ацёк мозгу. Аб гэтым паведамляюць расійскія СМІ. У бальніцу актрыса трапіла больш як 2 тыдні таму. Да гэтага яна праходзіла лячэнне ў Польшчы, але, на жаль, безвынікова. Раней актрыса перастала з'яўляцца на публіцы і адмяніла ўсе свае спектаклі. У сетцы з'явілася інфармацыя, аб тым, што Заваратнюк пакутуе ад анкалагічнага захворвання.