Амерыцы варта менш траціцца на НАТА

22 марта 2016

З такой заявай выступіў кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. На яго думку, Паўночнаатлантычны альянс неэфектыўны, а еўрапейскія саюзнікі ЗША робяць недастаткова. Мільярдэр адзначае, што НАТА быў задуманы ў часы, калі свет быў зусім іншым. Адзначым, на працягу 70-ці гадоў амерыканскія палітыкі разглядалі НАТА як найважнейшы замежны альянс ЗША.