Амерыканцы выпрабоўваюць лятаючую талерку

29 июня 2014
У НАСА правялі тэст, запусціўшы ў атмасферу Зямлі дыскападобны апарат. Мэта - выпрабаваць новую тэхналогію прызямлення на Марс (афіцыйна праект завецца Надзіманы аэрадынамічны запавольнік звышгукавой хуткасці, прасцей Разумны парашут). Выпрабаванне праходзіць у верхніх пластах атмасферы Зямлі, якая, на думку спецыялістаў, падобная да ўмоў на Чырвонай планеце. Для добрага прызямлення апарата патрабуецца высокатрывалы парашут, які і распрацоўвае НАСА.