Амерыканцы гатовыя адсядзець частку тэрміну за Брэдлі Мэнінга

5 августа 2013

Каля 3 тысяч актывістаў падпісалі петыцыю ў падтрымку радавога арміі ЗША і інфарматара праекта Wikileaks. Паводле іх слоў, Мэнінг даў амерыканскаму народу інфармацыю, якую ўлады ніколі б не агучылі. Нагадаем, у сераду 25-гадоваму Мэнінгу павінны вынесці прысуд. Яму пагражае больш за 130 гадоў турэмнага зняволення па абвінавачанні ва ўцечцы інфармацыі.