Амерыканцы будуць інспектаваць ваенныя аб'екты КНДР

8 октября 2018

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа і паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын абмеркавалі інспекцыю ядзерных аб'ектаў КНДР амерыканскімі спецыялістамі.

Падчас сустрэчы бакоў у Пхеньяне дасягнута дамоўленасць аб фарміраванні рабочай групы па пытаннях дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Таксама яна будзе адказваць за арганізацыю новага двухбаковага саміту.

Паўночнакарэйскі лідар выказаў спадзяванне, што яго новая сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая можа адбыцца ў найбліжэйшай будучыні, прывядзе да значнага прагрэсу ў пытанні дэнуклеарызацыі. Таксама Кім Чэн Ын адзначыў, што на саміце будуць абмяркоўвацца пытанні, у якіх зацікаўлены ўвесь свет.

Пампеа паведаміў, што ў яго адбыўся "добры і прадуктыўны" дыялог з паўночнакарэйскім лідарам. Паводле яго слоў, Вашынгтон і Пхеньян у цяперашні час працуюць над пагадненнямі, дасягнутымі падчас саміту ў Сінгапуры.