Амерыканскага пасла пры ЕС абвінавацілі ў дамаганнях

28 ноября 2019
Амерыканскага пасла пры ЕС вінавацяць у сексуальных дамаганнях! Адразу тры жанчыны заявілі аб непрыстойных паводзінах Гордана Сондланда, праўда, усе выпадкі адбыліся яшчэ да яго дыпламатычнай кар'еры. Жанчыны ўпэўніваюць, што палітык спрабаваў цалаваць іх. Пасля адмовы дыпламат стаў помсціць дзяўчынам, ставячы перашкоды ў прафесійнай сферы. Сам Сондланд віну адмаўляе, заяўляючы, што яго чыстую рэпутацыю могуць пацвердзіць сотні калег.