Амерыканскі тэлевядучы ўпаў з крэсла, робячы сэлфі

8 октября 2018

Амерыканскі тэлевядучы ў прамым эфіры даказаў, што сэлфі небяспечныя. Райманд Ароя ўпаў з крэсла, робячы фота на ўнутраную камеру тэлефона. Кур’ёзнасць сітуацыі ў тым, што ён быў запрошаны ў якасці эксперта на праграму, прысвечаную няшчасным выпадкам, звязаным са спробай зрабіць эфектнае сэлфі. Ён расказаў гледачам сумную статыстыку - за апошнія некалькі гадоў налічана мінімум 259 смерцяў пры такім фатаграфаванні. А завяршыўшы выступленне, Ароя прапанаваў вядучай зрабіць сэлфі з бутэлькамі піва, але ўпаў, калі вырашыў прысунуцца да яе бліжэй.