Амерыканскі тэлепрапаведнік Джэсі Дзюпланціс збірае грошы на чацвёрты асабісты самалёт

31 мая 2018

З просьбай аб ахвяраваннях ён звярнуўся да сваіх паслядоўнікаў. Паводле слоў пастара, такім чынам ён і ў прамым, і ў пераносным сэнсе зможа быць бліжэй да Бога.

Купля гэтага самалёта абыдзецца тэлепрапаведніку 54 мільёны долараў. "Фалькон 7-Ікс" можа без дазапраўкі пераадолець адлегласць ад Парыжа да Токіа. Пры гэтым яму спатрэбіцца амаль на 30 працэнтаў менш паліва, чым аналагічныя мадэлі.