Амерыканскі суд абавязаў Іран выплаціць шэсць мільярдаў долараў сем'ям ахвяр тэрактаў 11 верасня

2 мая 2018

Нягледзячы на тое што прамых доказаў дачынення Ірана да трагедыі няма, Тэгеран прызналі вінаватым у гібелі больш як тысячы чалавек. Федэральны суддзя ЗША злічыў дастатковымі для вынясення рашэння меркаванні, што Тэгеран нібы падаваў матэрыяльную дапамогу тэрарыстычнай групоўцы "Аль-Каіда". Сумы выплат ахвярам атакі будуць залежаць ад ступені сваяцтва. Так, муж ці жонка загінуўшых можа прэтэндаваць на дванаццаць з паловай мільёнаў долараў, дзеці - на восем з паловай.