У Кіеў можа быць перакінуты амерыканскі спецназ для аховы пасольства Злучаных Штатаў - піша Wall Street Journal. Украінская сталіца размешчана зараз даволі далёка ад тэатра баявых дзеянняў і ўвядзенне значнага кантынгенту азначае адмову Вашынгтона ад сваіх ранейшых заяў: раней амерыканцы настойвалі, што ваеннае ўмяшанне ва ўкраінскі канфлікт у іх планы не ўваходзіць.
Амерыканскі спецназ могуць адправіць у Кіеў для аховы пасольства ЗША
23 мая 2022














