Амерыканскі сенатар Боб Коркер раскрытыкаваў працу прэзідэнта ЗША

9 октября 2017

Вайна ў Twitter. Амерыканскі сенатар Боб Коркер раскрытыкаваў працу прэзідэнта ЗША. Ён заявіў, што Трамп ставіцца да сваёй працы ў Белым доме як да рэаліці-шоу. Пры гэтым амерыканскі лідар пагражае іншым краінам, што можа прывесці да Трэцяй сусветнай вайны. Адзначым, Коркер быў адным з прыхільнікаў Трампа ў перыяд выбарчай кампаніі. Напярэдадні амерыканскі прэзідэнт жорстка раскрытыкаваў рашэнне сенатара не вылучаць сваю кандыдатуру на наступны тэрмін.

Белы дом накіраваў у кангрэс новыя прапановы па міграцыі. Яны тычацца, у прыватнасці, стварэння фонду для будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, рэгулявання візавых пытанняў, увядзення сістэмы электроннай праверкі працоўных мігрантаў, а таксама павелічэння колькасці суддзяў па пытаннях міграцыі і супрацоўнікаў адпаведных службаў.