Амерыканскі паліцэйскі адказаў часопісу Rolling Stone і паплаціўся за гэта

19 июля 2013

На мінулым тыдні папулярнае выданне змясціла фота бостанскага тэрарыста Джахара Царнаева на вокладку нумара. У адказ фатограф-аператыўнік Шон Мэрфі апублікаваў серыю ўнікальных здымкаў з Царнаевым. На фота захаваны момант затрымання бостанскага бамбіста - злачынец на іх ледзь жывы, з чырвонымі кропкамі лазерных прыцэлаў на твары. Паводле слоў Мэрфі яго абурылі спробы Rolling Stone зрабіць тэрарызм гламурным, і ён вырашыў паказаць сапраўдны твар злачынца. Зараз сяржант часова адхілены ад службы - кіраўніцтва яго ведамства не давала дазволу на публікацыю гэтых фатаграфій.