Інцыдэнт, які адбыўся ў штаце Кентукі, быў зняты на відэакамеру. Праваахоўнік з'явіўся на выклік у школу для ўціхамірвання дзіцяці, які нібы выйшаў з-пад кантролю. На відэа відаць і чуваць, як спалоханы хлопчык крычыць і кліча на дапамогу. Згодна з іскам, пададзеным Цэнтрам праў дзяцей, аддзяленне паліцыі горада і сам праваахоўнік абвінавачваюцца ў парушэнні федэральных законаў, а таксама законаў Штата за гвалтоўнае ўтрыманне школьніка без неабходнасці. Шэрыф выступае ў абарону свайго супрацоўніка, заяўляючы, што яго падапечны не зрабіў нічога няправільнага або дрэннага.
Амерыканскі паліцэйскі надзеў наручнікі на васьмігадовае дзіця
5 августа 2015













