Амерыканскі палітык ніяк не перастане адпраўляць жанчынам непрыстойныя фота

24 июля 2013
Кандыдат у мэры Нью-Ёрка Энтані Уінер чарговы раз быў вымушаны прызнацца ў тым, што адсылаў дамам непрыстойныя фатаграфіі і паведамленні. Рассылаючы свае інтымныя здымкі, Уінер называў сябе Небяспечным Карласам. Два гады назад палітыку прыйшлося з-за падобнага скандалу пакінуць кангрэс. Як чалавек жанаты, спачатку ён адмаўляў свае непрыстойныя паводзіны, але потым - зламаўся.