Амерыканскі касмічны карабель Crew Dragon ляціць да Зямлі

8 марта 2019

Амерыканскі касмічны карабель кампаніі Space X Crew Dragon ляціць да Зямлі. Гэта выпрабавальны палёт у беспілотным рэжыме, які павінен завяршыцца менш чым праз гадзіну. Сёння карабель аддзяліўся ад МКС. Прывадненне павінна адбыцца ў Атлантычным акіяне. Паводле слоў экспертаў, вяртанне Crew Dragon на Зямлю можа стаць самай складанай часткай палёту. Калі ўсё пройдзе добра, у ліпені адбудзецца запуск карабля з двума пілотамі на борце.