Амерыканскі грузавы карабель падарваўся на касмадроме НАСА

29 октября 2014

Ракета-носьбіт Антарэс з амерыканскім караблём Сігнус падарвалася падчас запуску з касмадрома НАСА. Гэта здарылася адразу пасля старту. Ракета толькі крыху адарвалася ад зямлі. Аб прычынах інцыдэнту пакуль не паведамляецца. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Прымацаваны да яе грузавы касмічны карабель Cігнус павінен быў даставіць на Міжнародную касмічную станцыю парадку 2,5 тон розных грузаў для амерыканскіх астранаўтаў: ваду, кісларод, прадукты, абсталяванне і паліва.