Амерыканскі дзярждоўг упершыню перавысіў 20 трыльёнаў долараў

12 сентября 2017

Ён узляцеў на 318 мільярдаў і зараз яго памер перавышае ВУП краіны. Нагадаем, на мінулым тыдні Прэзідэнт ЗША падпісаў закон аб часовым павышэнні парога і выказаў намер пазбавіцца ад пастаяннага кантролю дзярждоўгу, што вырашыць праблемы з фінансаваннем.

Дарэчы, у Беларусі, паводле інфармацыі Мінфіна, знешні дзярждоўг краіны на 1 жніўня склаў каля 15 з паловай мільярдаў долараў - гэта 30 працэнтаў да ВУП краіны. Украінскі - амаль удвая больш і адпавядае 80 працэнтам да ВУП.