Такіх ліўняў мясцовыя жыхары не бачылі тут больш за 80 гадоў. Больш за ўсё ад паводкі пацярпелі аўтамабілісты - іх непагадзь заспела знянацку. Некаторыя машыны літаральна паплылі. Эвакуіраваць пасажыраў прыйшлося ратавальнікам. Падтопленымі апынуліся і некаторыя ўчасткі федэральных трас. Па ўсім штаце без святла засталіся звыш пяці тысяч чалавек. І ўсё гэта пасля ўчарашняй магутнай пяшчанай буры.
Пад вадой апынуліся і заходнія раёны Даніі. Прычынай паводкі таксама сталі дажджы. За дзве гадзіны выпала амаль паўгадавая норма ападкаў. Рэкі выйшлі з берагоў. Разбураны некалькі мастоў, прыйшлося перакрываць шэраг аўтатрас. Жыхары спрабуюць адгарадзіцца ад вялікай вады мяшкамі з пяском.














