Акне, цэлюліт і пышныя формы. Амерыканскі дызайнер Нікалай Лэм прапанаваў арыгінальны праект - нармальную ляльку Барбі. Паводле слоў Лэма, цацкай, якая валодае недахопамі звычайнай амерыканкі, ён хацеў даказаць, што рэальнасць таксама можа быць прыгожай. Дарэчы, сродкі на выпуск лялькі дызайнер сабраў на партале Кікстартар. Усяго ён атрымаў 22000 заказаў. Зараз Лэм працуе над выпускам бойфрэнда нармальнай Барбі - нармальнага Кена з піўным жыватом і лысінай.