Чарада ўчынкаў Крыстафера Дорнера, пасля несправядлівага - як ён сам лічыў - звальнення з радоў паліцыі ўславіла яго на ўвесь свет. Прычым, знайшліся нават тыя, хто прыняў бок чалавека, які адпомсціў за крыўду забойствам 4 чалавек.
Крыстафер Дорнер за апошнія некалькі дзён стаў злачынцам, якога больш за ўсіх вышукваюць у ЗША. Улады нават абвясцілі ўзнагароду адзін мільён долараў за інфармацыю, якая дапаможа яго знайсці. Высачылі стралка ў горным масіве за 150 кіламетраў ад Лос-Анджэлеса. Аперацыю па затрыманні 33-гадовага былога марпеха і экс-паліцэйскага транслявалі ў прамым эфіры ўсе навінавыя тэлеканалы Амерыкі.
Паводле слоў паліцэйскіх, Дорнер быў добра падрыхтаваны. У яго быў вялікі арсенал зброі. Некалькі дзён яму паспяхова ўдавалася хавацца. Спецслужбы нават асцерагаліся, што злачынец збег у Мексіку. Аднак напярэдадні Дорнер выкраў аўтамабіль, выкрадзеную машыну заўважыў патруль і кінуўся ў пагоню. Але злачынец зноў адкрыў агонь, застрэліўшы аднаго паліцэйскага. Пасля чаго схаваўся ў лясным доміку. Спецназ, які прыбыў на месца, пусціў у ход гукавыя і светлавыя гранаты, у выніку чаго хаціна загарэлася. Неўзабаве, як заявілі ў паліцыі, раздаўся стрэл і з падпаленага дому больш ніхто не выйшаў. Мяркуецца, злачынец застрэліўся. Паведамляецца, што сярод асмаленых абломкаў дома ўжо знойдзена яго цела.
Першыя стрэлы, нагадаем, прагучалі яшчэ ў пачатку гэтага месяца. Экс-паліцэйскі забіў свайго калегу і раніў яшчэ двух. Ён таксама падазраецца ў расправе над дзецьмі былога капітана паліцыі, які выйшаў на пенсію. Падрабязны план помсты за несправядлівае звальненне з радоў паліцыі Дорнер выказаў у спецыяльным маніфесце ў Інтэрнэце. Дзіўна, але Крыс Дорнер нават знайшоў пэўную падтрымку ў грамадстве. Нямала амерыканцаў не толькі спачувалі яму, але і адабралі яго дзеянні. Усё ж, у большасці сваёй жыхары ЗША супраць такіх метадаў барацьбы з самаўпраўнасцю.
Выпадак з Крыстаферам Дорнерам з новай сілай распаліў у амерыканскім грамадстве дыскусію, пра тое, як лёгка ў ЗША купіць зброю людзям з няўстойлівай псіхікай. Аб гэтай праблеме ў сваёй прамове да кангрэса гаварыў сёння і Барак Абама, які пераконвае парламент, у прыватнасці, рэспубліканцаў, у неабходнасці ўвядзення больш жорсткіх мер кантролю ў гэтай галіне. У апошні час паведамленні аб забойствах з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі паступаюць з Амерыкі штодня. Тым не менш, пра тое, каб пазбавіць амерыканцаў права на вольнае набыццё і нашэнне зброі, размовы як не ішло, так не ідзе.