Амерыканскія вайскоўцы высадзіліся ў раёне Сінджар на поўначы Ірака

14 августа 2014
Група марпехаў і спецназаўацаў акажа дапамогу дзясяткам уцекачоў. Каманда будзе дастаўляць харчаванне, пітную ваду і іншыя жыццёва важныя рэчы ў Ірак.

Нагадаем, у чэрвені баевікі руху Ісламская дзяржава захапілі поўнач краіны. Ім супрацьстаіць рэгулярная армія і курдскія фарміраванні. Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы пачала пастаўкі гуманітарнай дапамогі і зброі курдам і ўладам. ЗША таксама наносяць кропкавыя ўдары па пазіцыях ісламістаў.