Амерыканскія вайскоўцы памылкова абстралялі жылыя дамы ў Іраку

11 мая 2022

Інцыдэнт падчас вучэнняў на авіябазе ў Іраку. Амерыканскія вайскоўцы памылкова абстралялі жылыя дамы. Вайскоўцы ЗША выпадкова зрабілі некалькі выстралаў па дамах у горадзе Басра. Пашкоджаны 11 будынкаў, а таксама аўтамабіль. Мясцовыя СМІ паведамляюць аб шматлікіх пацярпелых. Сілы бяспекі Ірака пачалі расследаванне.