Гэта 39-гадовы Уільям Клайд Ален. Былы афіцэр ВМС ЗША падазраецца ў адпраўцы пасылак з рыцынам у Белы дом і Пентагон. У доме вайскоўца праводзіцца вобыск. З-за хімічнай пагрозы супрацоўнікам ФБР прыйшлося перакрыць квартал. Спецаперацыя прайшла ў горадзе Логан (штат Юта).
Тым часам высветлілася, што ў канвертах знаходзіўся не сам рыцын, а насенне клешчавіны, з якога атрымліваюць гэтае таксічнае рэчыва. Нагадаем, пакеты са слядамі яду атрымалі ў Белым доме, офісе міністра абароны і галоўнакамандуючага ВМС. Два чалавекі пацярпелі.













