Амерыканскія ўлады маюць намер перагледзець метады збору звестак сваімі спецслужбамі

22 октября 2013
Пра гэта падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Францыі заявіў прэзідэнт ЗША. Абама і Аланд абмеркавалі паведамленні вядучага парыжскага выдання пра тое, што амерыканскія разведчыкі вялі масавае праслухоўванне французаў. Аланд заявіў Абаму аб непрымальнасці такіх метадаў і падкрэсліў, што гэта парушае правы французскіх грамадзян на недатыкальнасць асабістага жыцця. Раней дзяржсакратар ЗША растлумачыў праслухоўванне проста: Керы назваў гэта клопатам аб бяспецы амерыканскіх грамадзян.