Амерыканскія навукоўцы паведамілі пра паспяховыя выпрабаванні вакцыны ад віруса Эбола

27 ноября 2014
Даследчыкі выпрабавалі лекі на 20 добраахвотніках і атрымалі станоўчыя вынікі. Пад уздзеяннем прэпарата імунная сістэма выпрацоўвае антыцелы, якія процідзейнічаюць вірусу. З пабочных эфектаў - толькі павышэнне тэмпературы. Паміж тым САЗ апублікавала новыя звесткі аб ахвярах Эболы.

За тыдзень іх колькасць павялічылася на 600 і перавысіла 5500 чалавек. Усяго ж смяротным вірусам інфікаваныя больш за 15000. У асноўным у Ліберыі, Сьера-Леоне і Гвінеі.