Амерыканскія ратавальнікі дабраліся да верталёта ВПС ЗША, які пацярпеў крушэнне

12 марта 2015

Учора ён знік з радараў у штаце Фларыда. На борце былі 11 салдатаў. Паводле папярэдніх звестак, усе яны загінулі. Каманда пехацінцаў выконвала трэніровачны палёт. Прычынай катастрофы магло стаць дрэннае надвор'е. У раёне крушэння дагэтуль захоўваецца моцны туман і амаль нулявая бачнасць.