Сёння ў Берліне амерыканскія сенатары і кангрэсмены будуць абмяркоўваць з дэпутатамі бундэстага праблемы, звязаныя з праслухоўваннем. Інфармацыя пра тое, што Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША адсочвала тэлефонныя перамовы еўрапейскіх лідараў, у прыватнасці, канцлера Германіі Ангелы Меркель, сур'ёзна сапсавала дыпламатычныя адносіны. У планы амерыканскіх палітыкаў таксама ўваходзіць паездка ў Брусель, дзе яны будуць апраўдвацца ўжо перад кіраўніцтвам Еўрасаюза.














