Амерыканскія пажарныя спрабуюць патушыць найбуйнейшы лясны пажар

29 марта 2016

Амерыканскія пажарныя спрабуюць патушыць найбуйнейшы лясны пажар у гісторыі штата Канзас. Больш за тое, яны атрымалі падмацаванне ў выглядзе ваенных верталётаў, а сіноптыкі абяцаюць снег або дождж. Полымя ахапіла тэрыторыю паўтары тысячы квадратных кіламетраў. Дзясяткі дамоў знішчаны.