Амерыканскія выбаршчыкі аднолькава негатыўна ставяцца і да Хілары Клінтан, і да Дональда Трампа

22 мая 2016

Такія дадзеныя апытання, праведзенага выданнем "Вашынгтон Пост" сумесна з тэлеканалам "Эй-Бі-Сі Ньюс". Адмоўна адклікаліся і аб Клінтан, і аб Трампе 57% рэспандэнтаў. Як адзначае амерыканская прэса, упершыню за ўвесь час у фінале прэзідэнцкай гонкі ЗША будуць супернічаць кандыдаты з гэткімі вялікімі негатыўнымі рэйтынгамі. Нагадаем, выбары ў ЗША прызначаныя на лістапад.