Амерыканскія знішчальнікі F-18 ажыццяўляюць разведвальныя палёты над Іракам

19 июня 2014

Амерыканскія знішчальнікі F-18 пачалі ажыццяўляць разведвальныя палёты над тэрыторыяй Ірака з авіяносца ЗША з назвай Джордж Буш, які прыбыў у Персідскі заліў. У склад авіяноснай ударнай групы ўваходзяць таксама ракетны крэйсер і эсмінец. Як чакаецца, караблі могуць быць задзейнічаны ў нанясенні ўдараў па пазіцыях баевікоў з групоўкі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта, якім ужо ўдалося ўсталяваць кантроль над шэрагам буйных гарадоў на поўначы Ірака.


Напярэдадні Багдад афіцыйна папрасіў дапамогі ў ЗША у барацьбе з экстрэмістамі. Паведамляецца, што акрамя чатырох эскадрылляў палубных знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў група мае таксама дзясяткі крылатых ракет Тамагаўк.