Амерыканскія эпідэміёлагі бяруць аналізы ў пасажыраў з карантыннага Боінга "Эмірэйтс"

6 сентября 2018

На гэты момант хваробу, якая адолела пасажыраў, немагчыма вызначыць. Верагодна, гэта востры рэспіраторны вірус. Учора лайнер з Дубая адбуксіравалі і ізалявалі ў Нью-Ёрку. Каля ста пасажыраў скардзіліся на высокую тэмпературу і кашлялі. Зараз 19 чалавек шпіталяваныя. Астатніх адпусцілі.

Улады гавораць, што гэта не тэракт. У галаўным офісе "Эмірэйтс" паведамілі, што прычынай масавага нядужання магло стаць харчовае атручванне. Сярод іншых версій таксама разглядаюць грып. Патрапіць на борт вірус мог падчас прыпынку ў Мецы, дзе зараз бушуе эпідэмія.

Аналагічны інцыдэнт - на поўдні Францыі ў аэрапорце горада Перпіньян. Там пасажыры з Алжыра былі ізаляваныя, калі ў экіпажа ўзнікла падазрэнне, што адно дзіця ў салоне хворае на халеру. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.