Амерыканскія эколагі падалі іск на прэзідэнта ЗША

5 декабря 2017

Падчас паездкі ў Солт-Лейк-Сіці Дональд Трамп падпісаў дакумент аб скарачэнні плошчы двух буйных прыродных запаведнікаў у штаце Юта, створаных Баракам Абамам і Білам Клінтанам. Гэта дазволіць у далейшым выкарыстоўваць іх тэрыторыю пад свідраванне, здабычу карысных выкапняў і выпас жывёлы. Тым самым Трамп парушае закон ад 1906 года, які прылічае ахоўныя прыродныя тэрыторыі да нацыянальнага набытку.