Амерыканскія танкі, бронетранспарцёры і іншая ваенная тэхніка дастаўленыя ў порт Гданьска. Узбраенне прыбыло ў рамках ратацыі танкавай брыгады ЗША. На тэрыторыі Польшчы знаходзяцца тры з паловай тысячы амерыканскіх салдатаў. У іх веданні чатырыста танкаў і гусенічных машын. Брыгада разгарнулася ў краіне ў рамках аперацыі "Атлантычная рашучасць". Яна закліканая павялічыць прысутнасць узброеных сіл НАТА ва Усходняй Еўропе і краінах Прыбалтыкі. У Варшаве не раз заяўлялі, што былі б рады з'яўленню сталай амерыканскай ваеннай базы ў сваёй краіне.
Амерыканская ваенная тэхніка дастаўленая ў порт Гданьска
14 сентября 2017













