Амерыканская сталіца рыхтуецца да цырымоніі інаўгурацыі Барака Абамы

21 января 2013
Усяго сачыць за парадкам будуць 20 тысяч чалавек. Плануецца, што на ўрачыстасць прыедуць да 800 тысяч чалавек - гэта ўдвая менш, чым на першай для Абамы цырымоніі ў 2009 годзе, дзе было паўтара мільёна гледачоў. Напярэдадні Барак Абама ўжо прынёс прысягу ў асяроддзі сям'і і паплечніка Джозафа Байдэна, бо 20 студзеня - традыцыйны дзень інаўгурацыі - выпаў на выханы. Сёння Прэзідэнту трэба будзе даць клятву з прыступак Капітолія. Прэзідэнт прысягне адразу на дзвюх Бібліях - на першай у свой час кляўся Аўраам Лінкальн, другая належала Марціну Лютэру Кінгу.