І пакуль адны амерыканцы ствараюць электронных людзей, другія - забіваюць. Прынамсі, так падумала суседка сям'і Мулінс у Аклахоме… і выклікала паліцыю. Але аказалася - дарма, таму што муж і жонка ўжо на ўсю моц рыхтуюцца да маючага адбыцца Хэлоўіна. Джон і Рэбека вырашылі пазбегнуць традыцыйных кажаноў і гарбузовых галоваў. І ў выніку перад іх домам з'явіліся два лялечныя трупы. Паліцэйскія складу злачынства натуральна не выявілі, а суседку пахвалілі за пільнасць.














