Амерыканская разведка распрацавала вірус, што сочыць за Windows-камп'ютарамі

2 июня 2017

Амерыканская разведка распрацавала і ўкараніла вірус, што сочыць за Windows-камп'ютарамі. Такую інфармацыю апублікаваў скандальна вядомы рэсурс WikiLeaks. У выкладзеных на сайце дакументах ЦРУ гаворыцца аб сакрэтным праекце "Пандэмія". Яго сутнасць - у стварэнні віруса, які непрыкметна падмяняў сістэмныя файлы Windows праграмай-шпіёнам. Затым распаўсюджваўся па сетцы і заражаў іншыя камп'ютары. Апублікаваныя Wikileaks звесткі датуюцца 2014-15 гадамі. Раней эксперты ў сферы кібербяспекі не раз абвінавачвалі ЦРУ ў спробах усталяваць татальнае сачэнне за карыстальнікамі па ўсім свеце.